Такое меркаванне выказаў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў у час наведвання мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой".
"Гэтыя чэрвеньскія дні - хвалюючыя для ўсіх грамадзян краін СНД, былога Савецкага Саюза, які вытрымаў страшную вайну і, самае галоўнае, перамог у ёй. Памяць аб нашай агульнай Перамозе сёння аб`ядноўвае нас. Яна дае нам урок, што мы моцныя і здольныя абараніць свабоду і незалежнасць нашых краін толькі ў тым выпадку, калі будзем разам. Гэта самы галоўны вывад, які напрошваецца пры наведванні Брэсцкай крэпасці. Аддаючы пашану, даніну памяці тым, хто пахаваны тут, мы думаем пра будучае. І мінулае і будучае абавязваюць нас быць разам", - сказаў Сяргей Лебедзеў.
Ён адзначыў, што Брэсцкая крэпасць, якая прыняла на сябе першы ўдар у час Вялікай Айчыннай вайны, застаецца сімвалам мужнасці, нязломнасці і адданасці Радзіме. "Памяць аб гераічных абаронцах Брэсцкай крэпасці жыве ў сэрцах грамадзян краін Садружнасці. Менавіта таму турысты прыязджаюць сюды, каб ушанаваць памяць сваіх дзядоў. Людзі жывыя, пакуль жыве памяць аб іх", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.
Прадстаўнікі СНД усклалі кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля ў Брэсцкай крэпасці. Ушанавалі памяць абаронцаў цытадэлі над Бугам мінутай маўчання.
У Брэсце сёння прайшло выязное пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД. У прыватнасці, было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні ў барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі і пераадоленні эканамічных наступстваў пандэміі каранавіруса. Таксама было абмеркавана пытанне развіцця турызму на прасторы краін Садружнасці.
21 чэрвеня 2021, Брэст
БЕЛТА
21 чэрвеня 2021, Брэст
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/147/60285
Текущая дата: 18.11.2024