VIII Міжнародны фестываль аматарскіх тэатраў "Тэатральныя вечарыны" пройдзе ў Краснаполлі з 11 па 13 чэрвеня, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
У бягучым годзе свае пастаноўкі прывязуць аматарскія тэатры з Беларусі і Расіі.
Беларусь на фестывалі прадставяць узорная тэатральная студыя "Чароўны ліхтар" Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры, узорны тэатр-студыя "Паралель" з Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч, народны тэатр "На доўгім бродзе" з Мінска, студыя жывых статуй Cross Time (Мінск, Віцебск).
Удзельнікамі з Расіі стануць школа тэатральнага мастацтва пры моладзевым тэатры-студыі "Галёрка" з Екацярынбурга, народны тэатр-студыя "За вуглом" (Гатчына), народны тэатр драмы Смаленскага абласнога Дома работнікаў асветы.
"У першы дзень пройдуць сустрэча з беларускім драматургам Васілём Ткачовым, выступленне жывых статуй і ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Пасля гэтага па традыцыі выступіць народны тэатр Краснапольскага раённага цэнтра культуры. Гледачам прадставяць спектакль-камедыю "Жаночы рой". Гэта будзе прэм`ерны паказ", - расказалі ў абласным метадычным цэнтры.
Другі дзень фестывалю рыхтуе для гледачоў пяць пастановак у розных стылях: ад казкі да рок-н-рола.
"Не менш цікава і насычана пройдуць трэці дзень і закрыццё форуму, дзе са сваёй праграмай выступяць фестываль фарбаў Holi.mix (Віцебск), вулічны тэатр на хадулях "Вясёлыя волаты" (Магілёў), этна-група "Стары фальварак" (Гомель), рок-група "Афазія" (Магілёў) і іншыя", - адзначылі спецыялісты.
У час тэатральнага форуму будзе працаваць экспазіцыя "Тэатр і час..." і выстава Краснапольскага гісторыка-этнаграфічнага музея.
Упершыню фестываль аматарскіх тэатраў адбыўся ў 1993 годзе. Творчы форум праходзіць раз у два гады і доўжыцца тры дні. За час існавання ў ім прынялі ўдзел аматарскія тэатры розных жанраў і напрамкаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны.
9 чэрвеня 2021, Магілёў
БЕЛТА
9 чэрвеня 2021, Магілёў
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/148/59690
Текущая дата: 18.11.2024