Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 чэрвеня 2021 года



Гэты дзень з`яўляецца сто шасцьдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 202 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць дзіцячай працы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 чэрвеня

У 1812 годзе пачалася вайна Францыі з Расіяй (Айчынная вайна 1812 года).

Хто нарадзіўся 12 чэрвеня

1895 год: Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч.
1937 год: Леў Лях, дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Ута Хаген і Ганна Франк, яўрэйская дзяўчынка, вядомая дзённікам, у якім апісала жыццё пры нацызме.

12 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Ісаакія.

У народзе святога называлі Ісак-змеявік, таму што верылі: у гэты дзень змеі ў лесе і ў полі вяселлі гуляюць. 12 чэрвеня, па паданні, можна сустрэць вужынага караля. Калі пакланіцца яму і пакласці на зямлю рушнік, змяіны кароль запаўзе на яго і скіне з сябе карону, якая, нібыта – чыстае золата. Іншыя легенды сцвярджаюць, што калі ў гэты дзень убачылі клубок змей, трэба ўдарыць па яму ясеневай палкай – змеі знікнуць і з`явіцца скарб.

У гэты дзень не збіралі лекавыя зёлкі, каб не трывожыць лясных жыхароў.

Калі пчолы лятаюць недалёка ад вулля, будзе дождж.

Sputnik, 12 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/148/59718
Текущая дата: 18.11.2024