Традыцыйныя літаратурныя сустрэчы, прысвечаныя Дню нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава,плануецца правесці 18 чэрвеня ва Ушацкім раёне.
І, як заўсёды, у сядзібе-музеі Быкава ў вёсцы Бычкі. Пра гэта паведамілі ва Ушацкім райвыканкаме.
Мерапрыемства адбудзецца напярэдадні Дня нараджэння пісьменніка. Як вядома, знакаміты на ўвесь свет літаратар нарадзіўся ў Бычках 19 чэрвеня 1924 года. На свяце збіраюцца тыя, хто з’яўляюцца прыхільнікамі творчасці Быкава. Гучаць цытаты з яго твораў, успаміны пра яго, вершы прысвечаныя знакамітаму сыну беларускай зямлі. Работнікі культуры таксама штогод выступаюць на свяце з творчымі нумарамі.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 16 чэрвеня 2021
Звязда, 16 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/148/59734
Текущая дата: 18.11.2024