Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 214 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень без тытуню, Сусветны дзень барацьбы с няроўнасцю, Сусветны дзень культуры, а ў Беларусі - Дзень хіміка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 31 траўня
У 1919 годзе ў Варшаве створана Польска-беларускае таварыства.
У 2008 годзе ў Полацку адкрыты памятны знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы".
Хто нарадзіўся 31 траўня
1556 год: Юры (Ежы) Радзівіл, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай .
1948 год: Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца.
1952 год: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Канстанцін Паўстоўскі і рускі музыкант Уладзімір Кузьмін.
31 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Феадота Анкірскага і сямі дзеў пакутніц.
Святога Феадота ў народзе празвалі Фядот Дубоўнік, таму што ў гэты дзень на дубах пачынала разгортвацца лісце. Лічылася, што калі дубы паспелі зазелянець, будзе добры ўраджай аўса.
Калі дуб зазелянеў раней, чым ясень, лета будзе сухое. Яблыні яшчэ квітнеюць – восень будзе позняя. Калі ад зямлі падымаецца пара, будзе дождж.
Sputnik, 31 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/149/59566
Текущая дата: 18.11.2024