Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 212 дзён.
Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня
У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.
Хто нарадзіўся 2 чэрвеня
1905 год: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі.
1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік, філосаф Маркіз дэ Сад і дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г`елеруп.
2 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.
У гэты дзень працягваюцца працы ў гародзе. У залежнасці ад надвор`я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.
Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.
Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду і плёскаюцца, надвор`е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор`е.
Sputnik, 2 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/149/59567
Текущая дата: 18.11.2024