Гэты дзень з`яўляецца сто васьмідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 186 дзён.
Якія падзеі адбыліся 28 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 чэрвеня
У 1569 годзе была падпісана Люблінская ўнія.
У 1919 годзе падпісаны Версальскі мірны дагавор, афіцыйна завяршылася Першая Сусветная вайна.
У 1941 годзе быў створаны першы ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа.
У 1944 годзе Савецкая Армія вызваліла Віцебск і знішчыла Віцебскую групоўку нацыстаў.
Хто нарадзіўся 28 чэрвеня
1891 год: Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
1923 год: Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і педагог.
Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Пітэр Паўль Рубенс і французскі філосаф Жан-Жак Русо.
28 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Амоса, прападобнапакутнікаў ігумена Рыгора і Касіяна Аўнежскіх.
Сяўбу да гэтага часу завяршалі, таму што жыта, якое сеялі пазней, ужо не давала ўраджаю. Сяляне ўважліва пільнавалі кароў на пашы, каб яны не заходзілі ў поле – гэта не толькі было шкодна для зерня, але і небяспечна для здароўя саміх жывёл.
Калі высока ў небе 28 чэрвеня з`яўляюцца аблокі, у бліжэйшыя дні будзе непагадзь. Таксама пра дождж сведчылі паводзіны свойскіх жывёл: калі яны непакояцца, надвор`е сапсуецца.
Sputnik, 28 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/15/74562
Текущая дата: 15.11.2024