Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 31 ліпеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 153 дні.

Якія падзеі адбыліся 31 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 31 ліпеня

У 1920 годзе Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаванне, адбылося Другое абвяшчэнне ССРБ.

Хто нарадзіўся 31 ліпеня

1640 год: Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі паэт і фалькларыст.
1898 год: Сендэр Палеес, беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кінаакцёр Луі дэ Фюнес і англійская пісьменніца Джаан Роўлінг.

31 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Емільяна Дарастольскага.

У гэты дзень гаспадыні звычайна займаліся нарыхтоўкамі, пакуль мужчыны завяршалі працы на полі. Яны гатавалі разнастайныя варэнні: не толькі з садавіны, але і з гародніны.

Увечары рыхтавалі лазню. Каб засцерагчыся ад нячысцікаў, якія, па павер`і жылі там, карысталіся травамі – напрыклад, крапівой, якая на погляд нашых продкаў выдатна абараняла ад зла. Таксама перад тым, як зайсці ў баню, кідалі туды маленькі каменчык і прымаўлялі: "Чорту ў лоб!".

Калі 31 ліпеня цёпла, можна чакаць прыгожую залатую восень. Калі ж пахмурна і дажджыста, такое ж надвор`е будзе і ў верасні.

Sputnik, 31 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/15/74821
Текущая дата: 23.12.2024