Гэты дзень з`яўляецца дзвесце адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 155 дзён.
Якія падзеі адбыліся 29 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 ліпеня
У 1939 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне перайменаваць горад Менск у Мінск.
У 1961 годзе гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі.
Хто нарадзіўся 29 ліпеня
1908 год: Юрка Лявонны, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіўся рускі музыказнавец, кампазітар Барыс Асаф`еў.
29 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Афінагена і дзесяці яго вучняў.
У вёсках працягваецца жніво. Апошнія снапы звычайна пакідалі на полі як ахвяру для будучага добрага ўраджаю. Калі ў полі заўважалі шмат мышэй, якія ядуць азімыя – прадбачылі доўгую і цяжкую зіму.
Калі раса трымаецца на траве да сярэдзіны дня, чакаецца гарачае надвор`е. Пра тое ж сведчаць і птушкі, якія высока ўзнімаюцца ў неба.
Sputnik, 29 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/15/74830
Текущая дата: 23.12.2024