Дваццаць чалавек затрыманыя за абразлівыя каментарыі ў адрас пілотаў, якія загінулі ў Баранавічах.
Паведамляецца, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні»).
У эфіры заявілі, што вылічылі каментатараў супрацоўнікі ГУБАЗіК, а затрыманыя карыстальнікі былі на працягу сутак. Нагадаем, пасля трагедыі ў Баранавічах Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да старшыні КДБ і запатрабаваў высветліць асобы тых, хто піша негатыўныя каментарыі пра загінулых лётчыкаў.
Звязда, 28 траўня 2021
Звязда, 28 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/150/59515
Текущая дата: 18.11.2024