Пра гэта паведамляе сайт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» запрашае папрацаваць на юбілейным свяце творчасці ў якасці валанцёраў.
«Тут вы зможаце праявіць свае арганізацыйныя, творчыя, камунікатыўныя, інтэлектуальныя навыкі і ўбачыць усе тонкасці падрыхтоўкі найбуйнейшага міжнароднага праекта на свае вочы».
Каб стаць часткай вялікай дружнай каманды неабходна ды 14 чэрвеня запоўніць анкету валанцёра.
«Дарэчы, не забудзьцеся распавесці пра сябе, згадаць пра свае ўменні, таленты і вопыт работы ў валанцёрскім кірунку. Веданне замежнай мовы — выключна вітаецца!
Чакаеш станоўчыя эмоцыі ?! Хочаш атрымаць унікальны вопыт у згуртаванай камандзе?! Хутчэй рэгіструйся і чакай званка!»
Рады добраахвотнікаў змогуць папоўніць самыя актыўныя, стрэсаўстойлівыя, выканаўчыя, пунктуальныя, добразычлівыя і поўныя энергіі людзі.
Сяргей Расолька
Звязда, 17 траўня 2021
Звязда, 17 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/151/59301
Текущая дата: 18.11.2024