Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка сустрэўся з кіраўніком офіса Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі Вольгай Атрошчанкай.
— Пытанні дэмаграфіі і падтрымкі сем`яў знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта нашай краіны і з`яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, — падкрэсліў падчас гутаркі віцэ-спікер Савета Рэспублікі.
На сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння з ЮНФПА па лініі нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Звязда, 6 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/152/59178
Текущая дата: 18.11.2024