Гэты дзень з`яўляецца сто семнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 248 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 красавіка
У 1387 годзе з’явіліся першыя дакументальныя звесткі пра горад Ігумен (з 1923 года — Чэрвень).
У 1940 годзе нацыстамі быў створаны канцлагер Асвенцым.
У 1945 годзе БССР прынята ў склад дзяржаў-заснавальніц ААН.
У 1992 годзе Расія і Беларусь сталі членамі Міжнароднага валютнага фонду.
У 2016 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ліберыяй.
Хто нарадзіўся 27 красавіка
1878 год: Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог.
1930 год: Май Вольфавіч Данцыг, мастак і педагог, народны мастак Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скрыпач Нікола Паганіні і амерыканскі мастак і вынаходнік Самуэль Морзэ.
27 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мартына Спавядальніка.
У народзе верылі, што з гэтага дня пачынаюцца першыя сапраўдныя навальніцы. Назіралі і за жывёльным светам: вароны кідаюць старыя гнёзды і перасяляюцца ў новыя, а лісы выходзяць са сваіх нор.
Варону лічылі дрэннай птушкай, якая заўсёды прадказвае людзям бяду. Калі варона крумкае над домам, лічылася, што яна прарочыць яго жыхарам бяду. Калі ж у хаце хворы, ён нават можа памерці.
Калі пчолы ўжо вылецелі ў поле, вясна будзе цёплай і сонечнай.
Sputnik, 27 красавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/154/58970
Текущая дата: 18.11.2024