Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 282 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 сакавіка
У 1794 годзе пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.
Хто нарадзіўся 24 сакавіка
1896 год: Вера Маслоўская, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, паэтэса.
1908 год: Аляксей Глебаў, скульптар, народны мастак Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі ілюзіяніст Гары Гудзіні і савецкі фізік Сяргей Вавілаў.
24 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Анціпы, Еўфімія, свяціцеляў Сафронія Урачанскага і Іерусалімскага.
Святапакутніку Анціпу маліліся пра ацаленне ад зубнога болю.
У гэты час звычайна пачынае спяваць зязюля. Калі гэты птушкі прыляцелі да таго, як на дрэвах з`явіліся першыя лісточкі, год будзе неўраджайны.
Прадвеснікамі дрэннага надвор`я лічацца жаўрукі, якія ляцяць нізка і моўчкі, і вароны, якія сідзяць на зямле. Калі вароны ўзляцелі на вяршыні дрэў, наадварот, будзе цёпла.
Sputnik, 24 сакавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/156/58683
Текущая дата: 18.11.2024