Урачыстая цырымонія адбылася 4 сакавіка ў Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што традыцыйная цырымонія ўручэння дзяржузнагарод і генеральскіх пагон мае асаблівы сэнс у Год народнага адзінства.
"Як бы пафасна гэта ні гучала, для мяне вы ўяўляеце перадавы атрад арміі дабра, стварэння, людзей творчых, і самае галоўнае - нацэленых на вынік. І гэта вельмі важна. Паколькі нацыя, якая клапоціцца пра заўтрашні дзень, можа з`яднацца і паспяхова развівацца толькі на пазітыўных ідэях і справах. Кожны з вас працуе на Айчыну і народ. Сваёй працай вы робіце нашу краіну мацнейшай і прыгажэйшай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Як бы пафасна гэта ні гучала, для мяне вы ўяўляеце перадавы атрад арміі дабра, стварэння, людзей творчых, і самае галоўнае - нацэленых на вынік. І гэта вельмі важна. Паколькі нацыя, якая клапоціцца пра заўтрашні дзень, можа з`яднацца і паспяхова развівацца толькі на пазітыўных ідэях і справах. Кожны з вас працуе на Айчыну і народ. Сваёй працай вы робіце нашу краіну мацнейшай і прыгажэйшай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"За гады незалежнасці ў нас сфарміравалася грамадства, якое добра ўсведамляе, што фундамент адзінства народа і яго паспяховай будучыні - упартая стваральная праца, з`яднанасць і ўзаемавыручка, - заявіў Прэзідэнт. - Па-іншаму быць не павінна. Мы жывём на роднай зямлі, мы адзіны народ, любім сваю краіну і робім усё, каб дзеці і ўнукі жылі ў міры і згодзе".
Удзельнікамі цырымоніі сталі больш за 30 чалавек - прадстаўнікі арміі і сілавых структур, а таксама шматдзетныя маці і жанчыны, якія дасягнулі вялікіх прафесійных вышынь.
"Сёння па традыцыі мы ўручаем генеральскія пагоны сапраўдным мужыкам, якія прывыклі прама глядзець у вочы небяспецы і добра ведаюць цану міру і чалавечага жыцця", - адзначыў Прэзідэнт. Ён таксама прывітаў супрацоўнікаў міліцыі, адрасаваў ім асаблівыя словы ўдзячнасці і павіншаваў з прафесійным святам, якое адзначаецца сёння. "Дазвольце ў гэты дзень выказаць усім ім самую глыбокую ўдзячнасць. Вам нізкі паклон ад імя беларускага народа", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Звяртаючыся да прадстаўніц прыгожага полу, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на непараўнальна высокую ролю жанчын. "Лёсам вызначана, што прызначэнне мужчыны - абараняць. У той час як прызначэнне жанчыны - быць захавальніцай ачага, сямейных каштоўнасцей і нацыянальных традыцый", - сказаў ён.
"Вы літаральна дорыце жыццё, дапамагаеце маленькаму чалавеку зрабіць першыя крокі, адкрываеце для яго велізарны свет. Вы ўсё паспяваеце: клапоціцеся пра родных і блізкіх, ствараеце атмасферу цяпла і ўтульнасці ў доме, пастаянна вучыцеся, дасягаеце вялікіх прафесійных поспехаў, актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскіх справах і палітыцы і часта пераўзыходзіце нас, мужыкоў, - прадоўжыў Прэзідэнт. - У тым, што мы ўсе разам пабудавалі і адстаялі незалежнасць Беларусі, - у гэтым і ваша велізарная заслуга. Наша заслуга таксама немалая, але памятайце: мы гэта ўсё рабілі для вас. Як бы мы ні выхваляліся, як бы ні ўзводзілі сябе ў абсалют, мы ўсё робім дзеля вас. Не было б вас, не было б тых спраў, якія ўласцівы сапраўдным мужыкам".
Асабліва цёплыя словы ўдзячнасці і захаплення Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шматдзетным маці: "Вы выконваеце сваю галоўную і важную місію на зямлі. І калі сумленна, не толькі за сябе, але і за тых, хто сёння пакуль нарадзіў адно або дваіх. І не трэба гаварыць, што жанчыны - гэта слабы пол. Вы моцныя, і вы мацнейшыя за нас".
"Вы не проста адказна і добрасумленна ставіцеся да справы, але і нам, мужчынам, даяце матывацыю да працы, натхненне для творчасці, становіцеся апорай у цяжкіх сітуацыях, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Беларускія жанчыны - гэта не проста наша багацце. Гэта здабытак беларускай нацыі".
Павіншаваўшы яшчэ раз усіх прысутных з узнагародамі і званнямі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што правядзенне такіх урачыстых цырымоній стала добрай традыцыяй у Беларусі.
"Абсалютна ўпэўнены, што гэта добрая традыцыя захаваецца назаўсёды, - падкрэсліў ён. - Нізкі вам паклон за вернасць краіне і народу, за вашу працу на карысць нашай Айчыны".
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома Алена Леановіч і аператар машыннага даення ААТ "Цішоўка" Святлана Дабравольская, ордэнам Францыска Скарыны - дырэктар гімназіі нумар 33 Мінска Аксана Якубоўская, медалём Францыска Скарыны - артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вольга Няфёдава. У ліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" - першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч, ордэнам "За службу Радзіме" III ступені - начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб, начальнік упраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі НС МНС Сяргей Новік.
За выхаванне пяці і больш дзяцей Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэны Маці. Сярод узнагароджаных - музычны работнік Пясчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа Ганна Бадрак, выкладчык спецдысцыплін тэхналагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іна Поснік.
Ганаровыя званні прысвоены работнікам аграпрамысловага комплексу, органаў унутраных спраў, Узброеных сіл.
Генеральскія пагоны Прэзідэнт уручыў начальніку штаба - першаму намесніку камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС Уладзіміру Купрыянюку, намесніку старшыні Дзяржпагранкамітэта Раману Подліневу, намесніку міністра ўнутраных спраў - камандуючаму ўнутранымі войскамі Мікалаю Карпянкову, начальніку Службы бяспекі Прэзідэнта Дзмітрыю Шахраеву, начальніку Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Андрэю Паўлючэнку, намесніку міністра ўнутраных спраў - начальніку крымінальнай міліцыі Генадзю Казакевічу.
Уручыўшы ордэны, медалі і генеральскія пагоны, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што гэтыя ўзнагароды маюць асаблівую вагу ў цяперашняй сітуацыі. "Як і званні, якія толькі што атрымалі нашы палкоўнікі. Гэта людзі, якія як ніколі заслужылі іх, прайшоўшы праз сур`ёзныя мужчынскія выпрабаванні мінулага года. Гэта людзі, якім можна давяраць, гэта людзі, здольныя абараніць нашу краіну. І вы павінны быць абсалютна ўпэўнены, што не толькі вы, але і вашы дзеці знаходзіцеся пад нашай жалезнай абаронай. Мы сапраўды вас нікому не аддадзім", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да жаночай палавіны прысутных.
4 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/157/58521
Текущая дата: 18.11.2024