Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы - мама, сям`я, Радзіма - жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.
"У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Дарагія суайчынніцы!
Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясновым святам - Днём жанчын.
Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы - мама, сям`я, Радзіма - жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні.
У гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/157/58542
Текущая дата: 18.11.2024