Гэты дзень з`яўляецца семдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 292 дні.
Сёння адзначаецца Міжнароднае матэматычнае свята "дзень Пі". Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 сакавіка
У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.
Хто нарадзіўся 14 сакавіка
1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік.
1938 год: Мікалай Цішакін, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн.
14 сакавіка ў народным календары
Сёння святкуецца сёмы, апошні дзень Масленічнага тыдня. Масленічная нядзеля носіць імя "Прашчоны дзень" ці "праводзіны Масленіцы". На прашчоную нядзелю людзі прасілі адзін у аднаго прабачэння, каб забыліся дрэнныя ўчынкі, дарылі пацалункі і рабілі паклоны. Таксама было прынята наведваць магілы сваякоў і прыносіць ім у якасці пачастунка бліны. Увечары на вогнішчы спальвалі пудзіла Масленіцы, вогнішча абавязкова разводзілі на горцы, попел раскідвалі на палях. Спальванне пудзіла Масленіцы увасабляла адыход зімы і пачатак новага жыцця. А яшчэ людзі парыліся ў лазнях, каб змыць грахі.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцья.
У гэты дзень назіралі за надвор`ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, лета будзе цёплым. Адкуль дзьме вецер, адтуль ён будзе дзьмуць і ўлетку. Снег прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў і ягад.
Sputnik, 14 сакавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/157/58636
Текущая дата: 18.11.2024