Гэты дзень з`яўляецца семдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 291 дзень.
Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі
У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 15 сакавіка
1893 год: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік
1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі фізік і астраном Галілеа Галілей і рускі пісьменнік Юрый Бондараў.
15 сакавіка ў народным календары
Сёння пачынаецца Вялікі пост - галоўны шматдзённы пост у праваслаўі. Вялікі пост устаноўлены ў памяць аб 40-дзённым посту Ісуса Хрыста ў пустыні.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам.
У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота быў мароз, трава доўга не вырасце. Сонечны поўдзень прадвяшчаў добры ўраджай хлеба.
Вяскоўцы пачыналі працаваць у гародах, клапаціцца пра пладовыя дрэвы, сеяць насенне.
Sputnik, 15 сакавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/157/58651
Текущая дата: 18.11.2024