Аб гэтым паведамілі ў тэлеграм-канале арганізатараў.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае падрыхтоўку да Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».
«Як і было абяцана, па шматлікіх просьбах юных музыкаў, іх бацькоў і педагогаў пачынаецца падрыхтоўка да самага папулярнага музычнага радыёконкурсу краіны “Маладыя таленты Беларусi”», — гаворыцца ў публікацыі.
У гэтым годзе радыёконкурс юбілейны, таму арганізатары пастараюцца зрабіць яго асаблівым.
«Сачыце за Telegram-каналам Беларускага радыё: тут у першую чаргу будуць размяшчацца навіны конкурсу, становішча, склад журы, імёны фіналістаў і пераможцаў, а таксама шмат рознай цікавай і карыснай інфармацыі», — адзначылі арганізатары.
Звязда, 21 лютага 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/159/58364
Текущая дата: 18.11.2024