Міністэрства замежных спраў Беларусі запусціла незвычайную акцыю да Міжнароднага дня роднай мовы, прапанаваўшы замежным грамадзянам прачытаць беларускія скорагаворкі. Выніковы ролік апублікаваны ў афіцыйным Facebook-акаўнце МЗС.
У акцыі «# паБЕЛАРУСКУ» прынялі ўдзел жыхары практычна ўсіх кантынентаў. У прыватнасці, на відэа патрапілі грамадзяне Расіі, Арменіі, Аргенціны, Канады, Кітая, Францыі, Мальдыўскіх выспаў, Швецыі, Індыі, Манголіі, Ізраіля, Кеніі, Сірыі і Японіі.
Звязда, 22 лютага 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/159/58395
Текущая дата: 18.11.2024