Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час афіцыйнай цырымоніі адкрыцця фіналу 10-га сезона рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі" ў "Прэзідэнт Атэлі".
"Праект "100 ідэй для Беларусі", зарадзіўшыся 10 гадоў таму, стаў ужо традыцыяй сучаснай Беларусі. Ён карыстаецца папулярнасцю ў моладзі і з кожным годам набірае абароты, з`яўляюцца новыя намінацыі. У нас у краіне створаны ўсе магчымасці для развіцця творчай ініцыятывы, для выяўлення вось такіх таленавітых юнакоў і дзяўчат, рацыяналізатараў, вынаходнікаў. Тым больш конкурс праводзіцца ў розных сферах жыццядзейнасці, па розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, у сістэме нацыянальнай бяспекі, экалогіі, сацыяльнай сферы. І добра тое, што сёння ўдзельнічаюць у гэтым праекце не толькі аспіранты, маладыя вучоныя, студэнты ВНУ, але і старшакласнікі, навучэнцы сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі", - сказаў Ігар Сергяенка.
Кіраўнік Адміністрацыі падкрэсліў, што гэты праект дае магчымасць выяўляць таленавітую моладзь, і немалаважная задача БРСМ - падтрымліваць іх далей.
"Глядзець, як яны развіваюцца, як вучацца, але, напэўна, самае галоўнае - як рэалізуюцца тыя праекты, якія будуць сёння прадстаўлены, - адзначыў ён. - Я жадаю ўсім паспяховай работы. Пераможа мацнейшы. Але нават тыя, хто сёння не зойме прызавыя месцы, маюць унікальную магчымасць паўдзельнічаць у гэтым праекце, пазнаёміцца са сваімі аднагодкамі з іншых рэгіёнаў краіны, а наступны раз, напэўна, выйсці ўжо на прызавыя месцы".
"Глядзець, як яны развіваюцца, як вучацца, але, напэўна, самае галоўнае - як рэалізуюцца тыя праекты, якія будуць сёння прадстаўлены, - адзначыў ён. - Я жадаю ўсім паспяховай работы. Пераможа мацнейшы. Але нават тыя, хто сёння не зойме прызавыя месцы, маюць унікальную магчымасць паўдзельнічаць у гэтым праекце, пазнаёміцца са сваімі аднагодкамі з іншых рэгіёнаў краіны, а наступны раз, напэўна, выйсці ўжо на прызавыя месцы".
У 10-м сезоне ў аргкамітэт конкурсу пададзена больш за 1,2 тыс. заявак. У кастрычніку-лістападзе 2020 года адбылося 80 раённых і занальных адборачных этапаў, у снежні - шэсць абласных, мінскі гарадскі, адборачны тур Нацыянальнай акадэміі навук.
Пераможцаў у фінале вызначаць у дзвюх узроставых групах сярод навучэнцаў, студэнтаў і працоўнай моладзі ў дзесяці намінацыях: "Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка і энергаэфектыўнасць", "Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць", "Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць", "Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка", "Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія", "Бія- і нанаіндустрыя", "Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі", "Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў", "Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, ахова ад надзвычайных сітуацый", "Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера".
Традыцыйна самая чаканая частка фіналу - цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Кожны фіналіст атрымае сертыфікат удзельніка. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і фірменнымі статуэткамі. Таксама будуць намініраваны пераможцы на гранты Беларускага інавацыйнага фонду, а 10 аўтараў найбольш перспектыўных праектаў атрымаюць ад фонду грашовыя сродкі ў памеры да 40 тарыфных ставак на распрацоўку бізнес-планаў для іх далейшага ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Акрамя таго хлопчыкам і дзяўчынкам школьнага ўзросту ЦК БРСМ выдасць рэкамендацыі для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Пры паступленні на спецыяльнасці, адпаведныя профілю іх конкурснага праекта, яны маюць пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай суме балаў.
Арганізатарамі праекта "100 ідэй для Беларусі" з`яўляюцца: БРСМ, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.
24 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
24 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/159/58484
Текущая дата: 18.11.2024