Гэты дзень з`яўляецца дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 340 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень студэнта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 студзеня
У 1323 годзе князь Гедымін у пасланні да грамадзян Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна запрасіў святароў, рыцараў і рамеснікаў у ВКЛ.
У 1924 годзе ў Вільні распачалася Беларуская канферэнцыя.
У 1972 годзе мільённы жыхар нарадзіўся ў Мінску.
У 1990 годзе быў створаны Лельчыцкі краязнаўчы музей.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Францыяй.
У 1995 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Камбоджай.
Хто нарадзіўся 25 студзеня
1804 год: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец.
1869 год: Адам Гурыновіч, беларускі паэт.
1903 год: Любоў Мазалеўская, беларуская актрыса, рэжысёр, педагог.
1955 год: Аляксандр Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі хімік, фізік і філосаф Роберт Бойль, шатландскі паэт Роберт Бёрнс, англійскі пісьменнік Уільям Сомерсет Моэм, англійская пісьменніца Вірджынія Вульф і рускі бард, паэт і акцёр Уладзімір Высоцкі.
25 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Таццяны Рымскай.
25 студзеня таксама называюць Таццянін дзень, і адзначаюць у яго свята студэнцтва. Першапачаткова свята ўзнікла як дзень нараджэння Маскоўскага ўніверсітэта, але з цягам часу яго ператварылася ў свята ўсіх студэнтаў, якое з задавальненнем адзначаюць і ў Беларусі.
У народзе прынята было на Таццянін дзень пячы каравай у выглядзе сонейка. Займаліся гэтым старэйшыя жанчыны ў сям`і. Так яны заклікалі вясну і гналі марозы.
Калі ў гэты дзень сонечна, птушкі прыляцяць рана і вясна будзе цёплая. Вялікія гурбы 25 студзеня прадракаюць добры ўраджай.
Sputnik, 25 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/160/58259
Текущая дата: 18.11.2024