Пра гэта інфармуе штодзённы бюлетэнь прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
Папа Рымскі Францыск прыняў адстаўку мітрапаліта Мінска-Магілёўскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з тым, што яму споўнілася 75 гадоў - лімітавы ўзрост.
Сёння Тадэвушу Кандрусевічу споўнілася 75 гадоў. Папа Рымскі прыняў яго адстаўку і прызначыў генеральнага вікарыя Пінскай рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яшчэ ў маі 2020 года яму споўнілася 75 гадоў, але Папа Рымскі дазволіў яму працягваць выконваць свае функцыі наступныя два гады.
У афіцыйнай заяве Святога Прастола сказана, што Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў сваю заяву на адмову ад кіраўніцтва епархіяй ў адпаведнасці з канонам.
Звязда, 3 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/162/58008
Текущая дата: 18.11.2024