Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы 31 снежня з журналістамі і супрацоўнікамі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, расказаў, як правядзе Новы год.
"Новы год я правяду як звычайна. Я ўжо шмат разоў гаварыў: калі ўсе п`юць (а на Новы год усе п`юць), хоць адзін чалавек, адказны за краіну, дзяжурны па краіне, павінен быць цвярозым, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мне проста: я чалавек непітушчы".
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта ні ў якім разе не піяр: ён заўсёды ў галоўныя святочныя дні на пасту. "Калі вытрымаю гэтыя некалькі сутак (я ўжо забыў, калі нармальна спаў), то пагляджу ўласны зварот да беларускага народа", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, ён запісваўся ў незвычайным фармаце, і яму цікава, што атрымалася ў выніку.
31 снежня 2020, Мінскі раён
БЕЛТА
31 снежня 2020, Мінскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/163/57941
Текущая дата: 18.11.2024