Выстава работ сляпых мастакоў «Шлях да колеру» працуе ў галерэі «Арт-Беларусь» у Палацы мастацтваў, паведамілі арганізатары.
На выставе прадстаўлена 55 работ. Іх аўтары — навучэнцы мастацкага гуртка Belonika.аrt, а таксама іх выкладчык Сяргей Бандаровіч.
«З дапамогай устройства распазнавання колеру і асаблівых прыёмаў, якія даюць магчымасць наносіць аб’ёмныя контуры, сляпыя мастакі ствараюць цудоўныя творы. Асаблівае разуменне колеру і формы робіць іх творчасць непаўторнай, адкрывае гледачу новае ўспрыманне прывычных з дзяцінства паняццяў», — адзначылі арганізатары. Частка выручаных сродкаў пойдзе дабрачыннаму фонду «Ласкавыя крылы» на развіццё праекта і дапамогу ў арганізацыі студыі малявання для сляпых людзей, частка — сляпым мастакам.

Экспазіцыя з’яўляецца часткай праграмы Belonica.art, якую рэалізуе дабрачынны фонд «Ласкавыя крылы» сумесна з цэнтрам выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва» і анлайн-платформай па продажы мастацтва artcenter.by.
Праект Belonica.art ставіць перад сабой мэту не толькі навучыць сляпых маляваць, але і даць ім магчымасць у будучым зарабляць любімай справай, стварыць арт-прастору для сустрэч і творчасці людзей з парушэннямі зроку, а таксама зрабіць устройства «Ліхтар» даступным для выкарыстання ўсімі, хто мае патрэбу. Гэта ўстройства дае магчымасць счытваць колеры і пераводзіць у адпаведныя гукі. За аснову бяруць 12 колераў (тоны і паўтоны), кожнаму колеру адпавядае пэўны гук.
Звязда, 24 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/164/57761
Текущая дата: 18.11.2024