Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са святам Нараджэння Хрыстова.
Гэтыя выдатныя зімовыя дні заўсёды азораны чаканнем цуду. Па добрай шматвяковай традыцыі вернікі пераасэнсоўваюць сваё жыццё, вучацца дараваць, дапамагаюць тым, хто жыве ў нястачы, адкрываюць сэрцы для сапраўднай любові, мудрасці і міласэрнасці.
Хрысціянскія каштоўнасці ў нашай краіне даўно сталі духоўным стрыжнем, які аб`ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія ствараюць атмасферу ўзаемнага даверу, падтрымкі, талерантнасці, павагі і гасціннасці, якой славіцца Беларусь.
Хай і сёння святло Каляднай зоркі прынясе мір, згоду і надзею.
Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 25 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/164/57779
Текущая дата: 18.11.2024