Такім меркаваннем падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч у час акцыі "Нашы дзеці", якая прайшла 24 снежня ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце.
"Дарослыя, якія хоць раз прымалі ўдзел у гэтым марафоне добрых спраў, ужо ніколі не змогуць застацца абыякавымі да тых шчырых эмоцый, якія дораць нашы дзеці, - сказаў Андрэй Кунцэвіч. - Я ўпэўнены, што Новы год - гэта самая лепшая пара, каб рабіць добрыя справы для тых, хто больш за іншых мае патрэбу ва ўвазе. І наша рэспубліканская акцыя дае магчымасць зрабіць гэта кожнаму. На свята прынята прыязджаць з падарункамі. Сёння традыцыйна я перадаў школе-інтэрнату набор апошніх кніжных навінак, якія выпусцілі беларускія выдавецтвы. Яны папоўняць бібліятэку ўстановы".
Андрэй Кунцэвіч выказаў падзяку супрацоўнікам і педагогам Бялыніцкай школы-інтэрната. "Працаваць з асаблівымі дзецьмі могуць толькі людзі з асаблівым сэрцам - клапатлівыя, любячыя і ўважлівыя. Гэта складаная і адказная работа. Дзякуй вам за вашу працу", - падкрэсліў Андрэй Кунцэвіч.
Старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка таксама ўпэўнены, што дзеці не павінны заставацца ў свята без падарункаў і ўвагі. "Па традыцыі з навагоднімі і каляднымі святамі нашу школу-інтэрнат віншуе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Не застаюцца ўбаку арганізацыі і прадпрыемствы нашага раёна - стараемся забяспечваць усім неабходным для камфортнага жыцця", - адзначыў ён.
Як расказаў дырэктар школы-інтэрната Аляксандр Мамчанка, ва ўстанове адукацыі створаны ўсе ўмовы для развіцця і сацыялізацыі дзяцей. "Нягледзячы на тое, што тут вучацца дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, мы стараемся развіваць іх інтарэсы. У нас шмат гурткоў па інтарэсах: нехта любіць пляценне з лазы, іншыя - спевы. Ёсць дзеці, якія вырошчваюць і даглядаюць пакаёвыя расліны, некаму цікавей паспрабаваць сябе ў якасці дызайнера. У гэтым годзе адкрылі гурток патрыятычнай накіраванасці "Мой родны край". Дзеці павінны ведаць гісторыю, шанаваць сваю малую радзіму. Дарэчы, яны ў нас вельмі шчырыя, адкрытыя, цікаўныя. І пасля школы-інтэрната адаптуюцца да жыцця, асвойваюць розныя спецыяльнасці", - сказаў дырэктар.
Удзельнікамі навагодняга паказу сталі каля 60 выхаванцаў школы-інтэрната. Гасцямі - прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Бялыніцкага райвыканкама, абласнога і раённага прафсаюзных аб`яднанняў, ДА "Белдругасмет" і УП "Магілёўдругасчормет". Школе-інтэрнату яны падарылі грашовыя сертыфікаты, бытавую тэхніку, кухонныя рэчы, а хлопчыкам і дзяўчынкам - салодкія падарункі.
Усяго ў школе-інтэрнаце цяпер навучаюцца 85 дзяцей, з іх 56 сірот. Тут вучацца дзеці з рознымі парушэннямі псіхафізічнага развіцця.
24 снежня 2020, Бялынічы
БЕЛТА
24 снежня 2020, Бялынічы
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/165/57954
Текущая дата: 18.11.2024