Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 9 снежня 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 22 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 снежня

У 1915 годзе быў апублікаваны ўніверсал Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
У 2000 годзе ў Гомелі быў асвечаны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Хто нарадзіўся 9 снежня

1891 год: Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі паэт Джон Мілтан і амерыканскі акцёр Кірк Дуглас.

9 снежня ў народным календары

Сёння адзначаецца Юр`еў дзень, або дзень Юр`я Халоднага. Ён усталяваны ў гонар асвячэння храма Георгія Перамоганосца, а Юрый – гэта адна з формаў імя Георгій. Юрый лічыцца абаронцам  хатняй і лясной жывёлы, а таксама заступнікам ваўкоў.

Воўкі ў гэтыя халодныя дні падыходзілі блізка да вёсак, таму сяляне сцерагліся і не імкнуліся не выходзіць з дому. Асаблівую ўвагу на Юр`еў дзень надавалі хатнім жывёлам.

Лічылася, што менавіта ў гэты дзень мядзведзі ўпадаюць у спячку. Калі 9 снежня холадна, то і зіма марознай будзе. Калі на дрэвах шэрань – будзе добры ўраджай ў наступным годзе.

Sputnik, 9 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/166/57461
Текущая дата: 18.11.2024