Выстава ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» пазнаёміць наведвальнікаў з эпохай вікінгаў, паведамілі ва ўстанове культуры.
Выставу «Кліч Поўначы» падрыхтаваў клуб гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання «Нагльфар», які займаецца даследаваннем у галіне рэканструкцыі тэкстыльнай, кавальскай, ювелірнай і іншай вытворчасці эпохі ранняга сярэднявечча, вывучае пытанні гісторыі ўзнікнення і развіцця народнага промыслу.
Экспазіцыя ўключае адноўленыя касцюмы, прадметы побыту, зброю, даспехі, упрыгажэнні жыхароў Скандынавіі эпохі вікінгаў (VIII-XI стагоддзя), славянскіх і фіна-вугорскіх плямёнаў. Усе прадметы матэрыяльнай культуры члены клуба вырабілі ўручную з натуральных матэрыялаў па археалагічных крыніцах і гістарычных тэхналогіях. Частку экспанатаў далі клубы гістарычнай рэканструкцыі Sarkany (Віцебск) і True Varing (Мінск).
Выстава адкрыецца сёння, 19 лістапада, у 17.00. Праца працягнецца па 14 снежня.
Звязда, 19 ноября 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/169/57043
Текущая дата: 18.11.2024