Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём Вялікага Кастрычніка.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Вялікага Кастрычніка.
Гэтая гістарычная падзея адбылася пад знакам найважнейшых агульначалавечых каштоўнасцяў — нацыянальнага адраджэння народаў і сацыяльнай роўнасці людзей.
Упершыню наша краіна з`явілася на карце свету як палітычны суб`ект, а беларусы зрабілі рашучы крок да афармлення суверэннай нацыі — народа з багатымі традыцыямі, высокай культурай і законным правам на дзяржаўнасць. Правам, якое нашы бацькі і дзяды гераічна адстойвалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння мы працягваем яго абараняць, пераадолеўшы геапалітычны раскол 1990-х, вытрымаўшы эканамічныя крызісы, адбіваючы выклікі агрэсіўнага знешняга ціску.
Перакананы, што наша сіла ў гістарычным вопыце, які навучыў беларусаў берагчы свае галоўныя дасягненні: бяспеку, мір і згоду ў грамадстве.
У гэты памятны дзень жадаю ўсім грамадзянам нашай роднай Беларусі мудрасці, узаемаразумення і беражлівых адносін да мінулага, якое падарыла нам будучыню!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 7 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/170/56813
Текущая дата: 18.11.2024