Увечары 5 кастрычніка на лінію 102 паступіў выклік аб тым, што п`яная кампанія на вуліцы Маладзёжнай ламае памятную дошку «Яны змагаліся за Радзіму». На месца быў накіраваны бліжэйшы нарад. Убачыўшы супрацоўнікаў міліцыі, маладыя людзі кінуліся ўцякаць, паведамляе МУС.
Неўзабаве быў затрыманы адзін удзельнік кампаніі, пасля былі ўстаноўлены асобы астатніх.
Высветлілася што пяцёра жыхароў Полацкага раёна прыехалі ў Наваполацк адпачыць. Гуляючы ў стане алкагольнага ап`янення па горадзе, вырашылі памерацца сілай удару. У якасці мэты выбралі памятную дошку. Трое хлопцаў (якім па 17, 18, 19 гадоў) нанеслі ўдары кулакамі па партрэтах ветэранаў і іншых элементах экспазіцыі. Пасля гэтага маладыя людзі схаваліся.
Іх асобы ўсталяваныя, дзеянням падлеткаў дадуць прававую ацэнку.
Звязда, 6 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/173/56337
Текущая дата: 17.11.2024