Скульптура «Манета» з’явілася каля галаўнога офіса банка «Дабрабыт» на вуліцы Камуністычнай, 49 у Мінску. Аўтарам працы стаў вядомы беларускі скульптар Канстанцін Касцючэнка, паведамляе сайт банка.
Манета выканана з бронзы, вышыня — 3 метра, вага каля 2 тон.
Скульптура змяшчае фрагменты манет, якія хадзілі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэта арабскі дырхем (9 стагоддзе), срэбны пенязь Вітаўта пачатку 15 стагоддзя, манеты канца 14 стагоддзя, дукаты 16 і 19 стагоддзяў, талеры 17 і 18 стагоддзяў.
У кампазіцыі прысутнічаюць таксама савецкія 10 капеек і сучасныя 2 рублі.
Звязда, 23 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/174/56179
Текущая дата: 17.11.2024