Такое меркаванне выказала ўдзельніца жаночага форуму "За Беларусь" шматдзетная маці, старшыня Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб`яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю, "Будучыня без меж" Юлія Арцюх.
"Тое, што адбываецца цяпер у краіне, вельмі трывожыць сэрцы жанчын. Мы выдатна разумеем, што ўсе гэтыя вулічныя пратэсты рэгулююцца з-за мяжы. Ім раздаюць інструкцыі, яны іх выконваюць, зусім не думаючы пра іншых людзей і пра нашу радзіму, - адзначыла Юлія Арцюх. - Беларусь - працвітаючая краіна, дзе сацыяльны кампанент вельмі вялікі. Усе сферы жыццядзейнасці, эканоміка, сельская гаспадарка - усё развіваецца на належным узроўні. Нам тут жыць камфортна, нам тут жыць падабаецца. І сваю краіну мы нікому не аддадзім".
Шматдзетная маці падкрэсліла, што беларускія жанчыны адзіныя. "У нас - сіла. Мы - за Беларусь. Паглядзіце, колькі на форуме прыгожых, разумных, актыўных жанчын. Я, шматдзетная маці, прыйшла, каб выказаць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мы разам, нас большасць і мы ўсе за нашу краіну", - дадала яна.
Жаночы форум "За Беларусь" прайшоў у "Мінск-Арэне" 17 верасня і аб`яднаў каля 13 тыс. жанчын розных сфер дзейнасці і прафесій з усёй Беларусі.
18 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
18 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/175/56117
Текущая дата: 18.11.2024