Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём беларускага пісьменства.
Шаноўныя сябры!
Шчыра вітаю ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства.
Гэта свята — асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра — пісьменнікаў і паэтаў — пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва.
Сёлета адно з самых славутых свят незалежнай Беларусі гасцінна вітаюць старажытныя Бялынічы — вядомы цэнтр духоўнасці зямлі беларускай, адметны куток Магілёўшчыны з багатай гісторыяй і надзвычай прыгожай прыродай, знакаміты сваімі таленавітымі творцамі, сярод якіх мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля.
Упэўнены, гэтыя вераснёўскія сустрэчы — добрая падстава для кожнага з удзельнікаў і гасцей Дня пісьменства яшчэ раз зразумець, што беларусаў, якіх бы поглядаў яны ні прытрымліваліся, заўсёды аб`ядноўваюць матчына мова, адзіны лёс і Бацькаўшчына. І гэты каштоўны скарб-спадчыну мы павінны зберагчы для нашчадкаў.
Сардэчна жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, новых здабыткаў у жыцці і працы.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/176/55946
Текущая дата: 17.11.2024