«Карыстаючыся выпадкам, кіраўнік МУС яшчэ раз звяртаецца да журналістаў не рызыкаваць сабой на незаконных вулічных акцыях, дзе ідуць жорсткія сутыкненні», — адзначыла Вольга Чамаданава.
«Сёння ў інтэрнэт-прасторы актыўна мусіруецца тэма затрыманняў журналістаў, – паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале. - У чарговы раз звяртаем увагу, што ў пераважнай большасці выпадкаў такіх дастаўленых адпускаюць без складання адміністрацыйнага пратакола. Мы разумеем, што гэтыя людзі таксама займаюцца сваёй прафесійнай дзейнасцю!
Пытанні працы прадстаўнікоў беларускіх СМІ, а таксама журналістаў замежных медыя, акрэдытаваных пры Міністэрстве замежных спраў, на несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах ўзятыя на асабісты кантроль Міністра ўнутраных спраў.
«Мая прынцыповая пазіцыя — журналістаў не чапаць! Акрамя выпадкаў, дзе яны становяцца паміж парушальнікамі і сіламі правапарадку», — такую ўстаноўку сваім падначаленым даў сёння Юрый Караеў на працоўнай нарадзе.
Звязда, 12 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/181/55418
Текущая дата: 17.11.2024