Белорусский портал в Казахстане

Моладзевы парламент Беларусі мае намер процідзейнічаць фэйкам і дэструктыўнаму інтэрнэт-кантэнту



Аб гэтым заявіў старшыня савета магістрант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ягор Макарэвіч.

Моладзевы савет (парламент) пры Нацыянальным сходзе мае намер эфектыўна процідзейнічаць фэйкам і дэструктыўнаму кантэнту ў інтэрнэце. 

Ён адзначыў, што любая выбарчая кампанія, асабліва прэзідэнцкая, суправаджаецца спробамі маніпуліраваць грамадскім меркаваннем, прымяненнем розных паліттэхналогій.

"Моладзевы парламент эфектыўна ўключыцца ў працэс процідзеяння і фэйкавым навінам, і ўсяму дэструктыўнаму кантэнту ў інтэрнэце", - сказаў ён. Старшыня Моладзевага парламента назваў утрыраванымі негатыўныя водзывы, якія размяшчаюцца ў адрас улады ў інтэрнэце.

"Не трэба разглядаць гэта як пазіцыю беларускай моладзі. Яна канструктыўна настроена", - падкрэсліў Ягор Макарэвіч.

Многія члены Моладзевага савета акрэдытаваліся пры выбарчых камісіях як наглядальнікі, некаторыя будуць працаваць у складзе выбаркамаў. У цэлым савет мае намер актыўна падключыцца да грамадска-палітычных працэсаў. У той жа час адным з ключавых напрамкаў дзейнасці савета яго старшыня назваў укараненне інавацый і развіццё прадпрымальніцтва.

"Моладзевы парламент можа стаць пляцоўкай, якая будзе генерыраваць свежыя, сучасныя ідэі для дзяржавы", - перакананы Ягор Макарэвіч.

7 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/187/54466
Текущая дата: 17.11.2024