Белорусский портал в Казахстане

Дзень Незалежнасці 3 ліпеня кансалідуе беларускае грамадства, выступае своеасаблівым фундаментам будучыні



Такое меркаванне ў час чарговага пасяджэння праета БІСД і БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" - "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь: Наратыў Перамогі" выказаў галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Аляксандр Карлюкевіч.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што не прыніжае значнасці іншых гістарычных дат і падзей беларускай гісторыі, але менавіта 3 ліпеня з`яўляецца кансалідуючай датай.

"Сёння гэта асабліва важна і ў сувязі з палітычнай сітуацыяй, калі ёсць асобныя спробы дэстабілізацыі, падзелу грамадства праз выкарыстанне замежных палітычных сіл", - лічыць галоўны рэдактар "Беларускай думкі".

Аляксандр Карлюкевіч дадаў, што Дзень Незалежнасці асацыюецца не толькі з вызваленнем сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але і са станаўленнем, фундаментам будучыні незалежнай суверэннай дзяржавы. Гэту думку падтрымаў і развіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат гістарычных навук Валянцін Старычонак.

"Перамога вызваліла народ і дала яму права на далейшае развіццё ў рамках савецкай рэспублікі. Калі б не было гэтай Перамогі, не было б і беларускага народа, а Трэці рэйх уладкаваў бы гэту тэрыторыю пад свае патрэбы", - канстатаваў ён.

1 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/188/54368
Текущая дата: 17.11.2024