Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята - стаў сімвалам свабоды беларускага народа, які перамог смерць у самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва.
"Так, да сваёй незалежнасці беларусы ішлі больш за тысячу гадоў. Амаль ва ўсе часы, пачынаючы з глыбокай старажытнасці, гэта быў шлях барацьбы. Барацьбы з суровым кліматам за ўраджай, з захопнікамі за зямлю, з прыгнятальнікамі за свабоду, з інтэрвентамі за веру, культуру і традыцыі", - адзначыў беларускі лідар.
Але Вялікая Айчынная вайна стала вайной за жыццё, за само існаванне нацыі, вайной за месца беларусаў у гісторыі, за месца маладой савецкай рэспублікі на карце свету, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Гады акупацыі наглядна і жорстка паказалі людзям сапраўдны сэнс такіх паняццяў, як бяспека, свабода, суверэнітэт і незалежнасць. Гэтыя каштоўнасці маглі быць страчаны назаўсёды, але былі здабыты ў дзень вызвалення нашай сталіцы - горада Мінска, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - З таго часу змяніліся амаль чатыры пакаленні беларусаў. Але памяць пра герояў, якія падарылі нам будучыню, жыве ў нашых сэрцах. У ёй шмат болю, але яшчэ больш гонару. У ёй усведамленне, што ўсе мы, сучасныя беларусы, з`яўляемся носьбітамі гена пераможцаў".
2 ліпеня 2020, Мінск
2 ліпеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/188/54385
Текущая дата: 17.11.2024