Упершыню за дзевяць гадоў у Беларусі паспяхова пачаў гнездавацца беркут - адна з самых вялікіх птушак краіны, паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
Апошняе паспяховае гнездаванне гэтага чырванакніжнага арла, паводле даных арнітолагаў, было ў 2011 годзе. Гняздо з двума птушанятамі ў час экспедыцыі ў Віцебскую вобласць знайшлі арнітолагі Дзяніс Кіцель і Юрый Янкевіч. Дакладнае месца гнездавання трымаецца ў сакрэце, каб не перашкаджаць беркутам. Каля яго ўстаноўлены фотапасткі, таму калі нехта будзе непакоіць птушак, аб гэтым стане вядома.
"Апошнія пяць гадоў я наведваў балоты, дзе некалі гнездаваліся беркуты, - адзначыў член Цэнтральнага савета АПБ Дзяніс Кіцель. - І птушак бачылі, і на гнёздах былі актыўнасці, але беспаспяховыя. І нарэшце ў гэтым годзе пашанцавала".
"У беркутаў звычайна выжывае толькі адно птушаня, таму навіна ўдвая прыемная, - лічыць старшыня брэсцкага аддзялення АПБ Юрый Янкевіч. - Відаць, у гэтым годзе арлам хапіла корму, каб накарміць вывадак. Да вылету з гнязда птушанятам яшчэ як мінімум два тыдні".
На той жа тэрыторыі, што і цяпер, паспяховы вывадак з двух птушанят быў адзначаны ў 1985 і 2005 гадах.
17 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
17 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/189/54154
Текущая дата: 17.11.2024