Усе мерапрыемствы будуць праходзіць толькі на адкрытых пляцоўках, паведаміў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар.
У гэтым годзе XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 па 20 ліпеня 2020 года ў 4-дзённым open-air фармаце.
Адметнай асаблівасцю праграмы 2020 года стане адлюстраванне ў тэматыцы фестывалю найважнейшых падзей 2020 года: 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, трохгоддзя Малой радзімы, падрыхтоўкі да 30-годдзя самога фестывалю і іншых юбілейных дат і важных падзей у жыцці краіны.
Звязда, 17 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/189/54156
Текущая дата: 17.11.2024