Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 230 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень сям`і. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 15 траўня
У 1905 годзе ў газеце "Северо-Западный край" упершыню надрукаваны верш Я. Купалы "Мужык".
У 1971 годзе ў Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.
Хто нарадзіўся 15 траўня
1882 год: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра.
1912 год: Анатоль Іверс, беларускі паэт.
1916 год: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца.
1936 год: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.
1941 год: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец.
1954 год: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.
Таксама сёння нарадзіліся французскі навуковец-фізік П’ер Кюры і савецкі пісьменнік Міхаіл Булгакаў.
15 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць нявінна забітых князёў Барыса і Глеба – малодшых сыноў князя Уладзіміра – хрысціцеля Русі.
Гэты дзень ў народзе празвалі салаўіным – менавіта ў сярэдзіне мая пачынаюць пець першыя салаўі. Калі 15 траўня чулі салаўя, гэта было добрай прыкметай – ураджай хлеба будзе багаты.
Па салаўіных спевах таксама можна прадказаць надвор`е. Салаўі заўсёды маўчаць перад дажджом і навальніцай, а калі чакаецца добрае надвор`е, птушка можа спяваць усю ноч.
Sputnik, 15 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/19/74108
Текущая дата: 15.11.2024