Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Пераканаўчым сведчаннем высокага аўтарытэту прэзідэнцкай улады ў Казахстане з’яўляецца ўсеагульная падтрымка праводзімага Вамі курсу на ажыццяўленне маштабных палітычных і эканамічных рэформ, — гаворыцца ў віншаванні. — Вашы патрыятызм, глыбокая павага да бясцэннай гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй шматнацыянальнай краіны, цвёрдае адстойванне яе інтарэсаў на міжнароднай арэне набылі заслужанае прызнанне народа».
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што традыцыйна адкрытыя і дружалюбныя зносіны з казахстанскім лідарам будуць напаўняцца новым канструктыўным зместам, садзейнічаць далейшаму паступальнаму развіццю двухбаковых адносін у духу стратэгічнага партнёрства на карысць Беларусі і Казахстана.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл і дасягнення намечаных мэт у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.
Звязда, 17 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/19/74135
Текущая дата: 15.11.2024