Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае адзначыць Сусветны дзень пчол, які адзначаецца 20 траўня, паведамляе ўстанова.
Свята, прысвечанае крылатым працаўнікам, пройдзе каля экспазіцыйнай аранжарэі сёння з 10.00 да 19.00. Гасцей навучаць разбірацца ў прадуктах пчалярства, прымяняць іх з карысцю і атрымліваць ад гэтага задавальненне.
«Дасведчаныя пчаляры раскажуць, што чакае чалавека, калі ў свеце не стане пчол, як заставацца актыўнымі ў 90 гадоў і чым карысныя меданосы на хатніх участках. Дзеці і дарослыя прымуць удзел у віктарынах, конкурсах і спаборніцтвах. Яркім і запамінальным свята зробяць выступленні салістаў і творчых калектываў», — адзначылі ў Батанічным садзе.
Спецыяльнымі прызамі будуць адзначаны дзяўчынкі і хлопчыкі ў касцюмах пчолак. Пройдуць майстар-класы «Пчала пад мікраскопам» і па вырабе свечак з вашчыны. А ў дэманстрацыйным вуллі можна будзе паназіраць за пчалінай сям’ёй. Для дзяцей пройдзе спецыяльная акцыя «Мёд замест цукру».
Прыемным сюрпрызам стане экскурсія на пчальнік Батанічнага саду c 15.00 да 16.00.
Лекцыйна-асветніцкая частка мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 15.00. Можна атрымаць кансультацыю вядучых пчаляроў рэспублікі.
Таксама ў праграме — падвядзенне вынікаў і ўручэнне дыпломаў і ўзнагарод пераможцам IV Рэспубліканскага конкурсу пчалярскай фатаграфіі ім. М.М.Халадзінскага.
Таксама ў праграме — падвядзенне вынікаў і ўручэнне дыпломаў і ўзнагарод пераможцам IV Рэспубліканскага конкурсу пчалярскай фатаграфіі ім. М.М.Халадзінскага.
Наведвальнікі змогуць прадэгуставаць і набыць духмяны мёд і іншыя прадукты пчалярства.
Звязда, 19 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/19/74168
Текущая дата: 15.11.2024