Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў горада Старыя Дарогі і Старадарожскага раёна з 500-гадовым юбілеем горада



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Летапіс горада і раёна багаты рознымі падзеямі і здзяйсненнямі, якія цесна звязаны з барацьбой беларускага народа за свабоду і незалежнасць. Асаблівыя гераізм і мужнасць жыхары раёна праявілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі зямля літаральна гарэла пад нагамі ў акупантаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што працавітасць, згуртаванасць і ўпартасць некалькіх пасляваенных пакаленняў ператварылі Старадарожскі край у чысты, утульны, дагледжаны куток Беларусі, дзе беражліва захоўваюць багатую прыродную і гістарычную спадчыну продкаў.

«Хай так будзе заўсёды. І няхай спраўджваюцца ўсе вашы планы, мары і надзеі, а любоў да роднай зямлі і надалей натхняе на новыя дасягненні ў імя будучага горада, раёна і Беларусі», — пажадаў прэзідэнт.

Звязда, 29 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/19/74584
Текущая дата: 23.12.2024