Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 29 мая 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто пяцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 216 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міратворцаў ААН. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 мая

У 1885 годзе ў Гродна адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
У 1946 годзе быў заснаваны Мінскі трактарны завод.

У 1992 годзе ў Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 29 мая

1855 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.

1933 год: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.
1939 год: Людміла Пісарава, беларуская актрыса.
1977 год: Святлана Зелянкоўская, беларуская актрыса.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Канстанцін Бацюшкаў і іспанскі кампазітар Ісак Альбеніс.

29 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадора, якога ў народзе называлі Фёдар Жытнік. Людзі верылі, што гэты дзень вельмі добры для таго, каб сеяць жыта. Увогуле ў цёплых мясцінах 29 мая быў апошнім днём для пасеву яравых. У вёсках пачыналі рыхтавацца да вяселляў.

Калі 29 мая была навальніца, лічылася, што чакае добры ўраджай збожжа. Калі дождж ужо скончыўся, але казуркі не лятаюць, значыць, ён хутка пойдзе зноў. А вось пачуць падчас дажджу жабу – добрая прыкмета: непагадзь хутка скончыцца.

Sputnik, 29 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/191/53783
Текущая дата: 17.11.2024