ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2020" перанесены на чэрвень 2021 года, паведамілі ў Міністэрстве культуры.
"Прымаючы пад увагу існуючую эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, на пасяджэнні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі вырашана перанесці тэрміны правядзення фестывалю на чэрвень 2021 года", - расказалі ў ведамстве.
Фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць у Маладзечне з 1993 года. У 2001 годзе па рашэнні Прэзідэнта фестываль набыў статус нацыянальнага.
3 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
3 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/191/53917
Текущая дата: 17.11.2024