Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 210 дзён.

Якія падзеі адбыліся 4 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 чэрвеня

У 1634 годзе Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
У 1918 годзе была апублікавана "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.

Хто нарадзіўся 4 чэрвеня

1828 год: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору.
1972 год: Віктар Слінко, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі мастак Луі Сутэр і амерыканская акторка Анджэліна Джалі.

4 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Васіліска.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся на рацэ, рабілі вянкі з бярозавых галінак і пускалі іх па вадзе. Калі вянок тануў, гэта было да няшчасця, калі ж трымаўся на вадзе – дзяўчыну чакаў шчаслівы лёс.

Калі 4 чэрвеня моцная мгла і шмат расы на траве – увосень будзе добры ўраджай. Спевы птушак прадвяшчаюць на бліжэйшыя дні добрае надвор`е.

Sputnik, 4 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/191/53934
Текущая дата: 17.11.2024