І сёння ў памяць пра іх на прыступках пераходу і ў маленькай капліцы з мемарыяльнай плітой гараць лампадкі, і ляжаць кветкі.
21 год таму 53 чалавекі сталі ахвярамі трагедыі ў цэнтры Мінска. Масавая цісканіна ў падземным пераходзе забрала жыцці 40 жанчын і 13 мужчын.
Большасць загінулых былі зусім маладымі людзьмі ад 14 да 20 гадоў. Спрабуючы выратаваць людзей, у цісканіне загінулі два міліцыянеры. Пасля трагедыі сюды прыносілі кветкі, фатаграфіі, іконы, запальвалі лампадкі.
У памяць аб загінулых на месцы трагедыі збудаваны манумент, на каменных прыступках якога ляжаць 40 бронзавых ружаў і 13 цюльпанаў. На метафарычных прыступках - надпіс: "53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 мая 1999 года".
Побач - маленькая капліца з металічнай мемарыяльнай плітой, на якой пералічаныя імёны загінулых.
І сёння разам з бронзавымі кветкамі тут ляжаць жывыя, а пад імёнамі загінулых гараць лампадкі.
Людзі ўскладаюць кветкі не толькі да мемарыяла - гваздзікі ляжаць і на прыступках, якія вядуць у падземны пераход, які стаў дваццаць адзін год таму месцам трагедыі.
Sputnik, 30 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/191/54000
Текущая дата: 17.11.2024