Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
"У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ўспамінаем, як абаронцы граніц першымі гераічна трымалі ўдар ворага. Ахоўваючы рубяжы Радзімы сёння, вы прадаўжаеце слаўныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны - цвёрда стаіце на варце бяспекі дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічная служба - адна з самых прэстыжных і адказных, яна пад сілу толькі сапраўдным патрыётам, верным воінскаму абавязку і адданым Айчыне.
"Упэўнены, што дзякуючы істотным пераўтварэнням у пагранічнай сферы, высокаму прафесіяналізму і пастаяннай баявой гатоўнасці асабовага складу, мужнасці і смеласці супрацоўнікаў наша дзяржава і беларускі народ знаходзяцца пад надзейнай аховай", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі жыццё высокай місіі - берагчы мір на беларускай зямлі.
Звязда, 28 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/192/53777
Текущая дата: 17.11.2024