Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на выставу жывапісу Рыгора Іванова



Аб гэтым паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю.

Выстава жывапісу "Калядныя званы", якая прадставіць работы беларускага мастака Рыгора Іванова, адкрыецца 3 снежня ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 

"Каларытныя вобразы падораць наведвальнікам святочны настрой і станоўчыя эмоцыі", - расказалі ў бібліятэцы.

Рыгор Іваноў - вядомы беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, заснавальнік і родапачынальнік у беларускім мастацтве аўтарскага напрамку, асноўнай ідэяй якога з`яўляецца ўспрыманне, што ўсё - гэта сіла і святло. Прадметы, людзі - усё святло. І сама карціна - гэта аб`ект, які свеціцца. І тое, што намалявана на ёй, свеціць само па сабе, знутры.

"Мае карціны - гэта як медытацыя, малітва. Можна яе сфармуляваць словамі, а можна проста глядзець на святло", - адзначае аўтар. 

У работах мастака амаль фізічна адчуваецца светлавая пульсацыя.

Выстава будзе працаваць да 1 лютага.

2 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/193/50808
Текущая дата: 17.06.2024